Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2020, 16:52

Лукашэнка аб пагрозах у адрас сем'яў ваеннаслужачых: не трэба гуляць з агнём

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад пагроз у адрас ваеннаслужачых, праваахоўнікаў і іх сем'яў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе ў Цэнтры стратэгічнага кіравання ў Міністэрстве абароны Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам актывізаваліся нашы так званыя мірныя будаўнікі на сем'ях ваеннаслужачых, унутраных войскаў, АМАПа і арміі. Вось я іх проста па-мужчынску хачу папрасіць: не рабіце гэтага! - сказаў Прэзідэнт. - Не трэба гуляць з агнём! Нашы ваенныя маюць дастаткова рэсурсаў для таго, каб абараніць сябе, свае сем'і і забяспечыць бяспеку ў грамадстве".

"Я, як Прэзідэнт і галоўнакамандуючы, хачу сказаць, што яны - тыя, хто гэта робяць, троляць сёння, пагражаюць сем'ям, да дзяцей дайшлі ваеннаслужачых, яны проста не разумеюць, што можа адбыцца", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Таму ўціхамірцеся, супакойцеся. Калі там ёсць мужыкі, будзьце мужыкамі. Хочаце паваяваць, пабіцца - калі ласка, але давайце мужыкі з мужыкамі. Не трэба наперад выстаўляць дзяўчат і пагражаць сем'ям. Пакуль прашу: не чапайце ні ў чым не вінаватых людзей!" - дадаў Аляксандр Лукашэнка. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі