Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2021, 09:42

Лукашэнка аб "паглынанні" Беларусі: калі хтосьці гэтым хварэе, мы з Пуціным можам падлячыць

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве выказаўся на сустрэчы з журналістамі аб укідах пра паглынанне Беларусі Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Далікатна Прэзідэнт Расіі не сказаў аб розных разважаннях, што тут хтосьці кагосьці паглыне і гэтак далей. Павінен сказаць, што мы гэтай хваробай і не хварэлі з Прэзідэнтам Расіі. Калі хтосьці гэтым хварэў, можам падлячыць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кіраўніцтва абедзвюх краін будзе рабіць захады выключна ў інтарэсах народаў. Калі Беларусі і Расіі спатрэбяцца больш цесныя адносіны, гэта будзе зроблена імгненна, як толькі прагучаць запыты грамадзян, заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі