
23 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць спыніць кровапраліцце ва Украіне і пачаць перагаворы аб міры. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у Ерэване на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні выказаўся і аб канфлікце ва Украіне. "Беларусь пастаянна і настойліва папярэджвала аб небяспечнай эскалацыі ваенна-палітычнай сітуацыі ў Еўрапейскім рэгіёне. Мы ўказвалі на дэградацыю сістэмы міжнароднай бяспекі, абясцэньванне пагадненняў у сферы раззбраення і кантролю над узбраеннямі. На жаль, тады нас з вамі не слухалі. І трагічны вынік гэтай высакамернай пазіцыі мы бачым сёння ва Украіне", - канстатаваў беларускі лідар.
Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь пачынаючы з 2014 года рабіла і прадаўжае рабіць усё магчымае для спынення гэтага канфлікту.
"Краіны Захаду абвінавацілі і прадаўжаюць абвінавачваць нас ва ўсіх смяротных грахах. Спрабуюць усімі сіламі ўцягнуць Беларусь у гэты канфлікт, хоць самі "па вушы" ў гэта ўцягнуты. На іх палігонах праходзяць абучэнне тысячы ўкраінскіх салдат па натаўскіх праграмах. Кіеў забяспечваецца заходнім узбраеннем і ваеннай тэхнікай, - адзначыў беларускі лідар. - Што гэта, калі не прамая ўключанасць у канфлікт? А як разумець заявы генеральнага сакратара НАТА, які гаворыць, што паражэнне Украіны будзе азначаць паражэнне Паўночнаатлантычнага альянсу?"
Ён параўнаў падзеі ва Украіне з набіраючым сілу тарнада, які зацягвае ў сваю варонку ўсё большую колькасць краін і стварае ўсё новыя праблемы. "Трэба спыніць гэта кровапраліцце і пачаць перагаворы аб міры. Пытанне ў тым, ці дадуць Украіне сесці за стол перагавораў" - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-