Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 студзеня 2022, 17:27

Лукашэнка аб падзеях у Казахстане: гэта была спроба замежнага ўмяшання

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзеі ў Казахстане з'яўляюцца спробай замежнага ўмяшання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы ў свята Раства Хрыстовага храм у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнія падзеі - яны вельмі нас насцярожваюць. Мы вельмі непакоімся за тое, што адбываецца ў аднаго з нашых галоўных саюзнікаў - у Казахстане. У бядотным становішчы народ. Казахстан успыхнуў, палаюць буйныя гарады", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Беларусь з Казахстанам у тым ліку звязвае дагавор аб калектыўнай бяспецы. "У нас ёсць адпаведныя ваенізаваныя падраздзяленні, якія ў рэзерве знаходзіліся некалькі гадоў, абучаліся. Гэта міратворчыя сілы, якія разам з нашай братэрскай Расіяй былі перакінуты ў Алматы. Нашы хлопцы сёння разам з расіянамі спрабуюць зблізіць пазіцыі бакоў", - заявіў беларускі лідар.

"Мы гэта перажывалі. І я заўсёды папярэджваў: як толькі мы дапусцім нейкую трэшчыну, туды хлыне вада. Свята месца пуста не бывае. Так і адбылося ў Казахстане. Гэтым скарысталіся замежныя бандыты і рынуліся, перш за ўсё, у працвітаючы поўдзень, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вы хутка ўбачыце. Гэта была і ёсць спроба замежнага ўмяшання. Цяпер трэба разабрацца, хто за гэтымі бандытамі стаіць".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ставілася мэта адрэзаць поўдзень Казахстана. "Таму поўдзень Казахстана такі важны для цяперашняй улады, цяперашняга Прэзідэнта Казахстана. Гэта яго, дарэчы, радзіма, Такаеў нарадзіўся ў Алматы. Ідзе процістаянне. Я падазраю, што ўсё там ужо ідзе на спад. Таму што накіраванне туды нашага кантынгенту разам з Расіяй, падключацца і іншыя дзяржавы АДКБ, усё ж такі выцверажальна дзейнічае на тых, хто вырашыў там пагрэць рукі", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі