ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 15:58

Лукашэнка аб падтрымцы студатрадаўскага руху: трэба нармальна плаціць за працу маладога чалавека

Фота з архіва
Фота з архіва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным падтрымліваць студатрадаўскі рух. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ўспомніў, як і сам удзельнічаў у студэнцкіх атрадах. "Пасля студэнцкага атрада становішся іншым чалавекам", - упэўнены ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, магчыма, "паехаць на бульбу" цяпер ужо анахранізм, паколькі ў сельгасарганізацыях ёсць сучасная тэхніка. "Але маладому чалавеку заўсёды знойдзецца фронт работы. Нам трэба нармальна плаціць за працу маладога чалавека - гэта задача ўрада, мясцовых органаў улады. Гэта будзе самая лепшая прапаганда. Моладзь павінна гэта разумець", - заявіў Прэзідэнт.

"Не трэба сёння захвальваць моладзь - яна такая, якая ёсць. І калі яна нейкая не такая, то ў гэтым вінаваты мы, што не прывілі, не пераканалі ў тых каштоўнасцях, якія ўласцівы беларускаму грамадзяніну", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі