Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 кастрычніка 2021, 14:35

Лукашэнка аб новых вытворчасцях: мы ўмеем рабіць усё, калі робім для сваёй краіны і народа

29 кастрычніка, Добруш /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з работнікамі Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы" заклікаў калектыў берагчы прадпрыемства і створаную тут новую вытворчасць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што будаўніцтва новай вытворчасці ў Добрушы было няпростым. Пасля праблем з замежным падрадчыкам у Беларусі вырашылі завяршыць стварэнне новай вытворчасці ўласнымі сіламі і рэсурсамі. Першапачаткова былі сумненні, ці справяцца айчынныя спецыялісты з задачамі, бо па некаторых напрамках у іх было недастаткова вопыту. Але ў выніку ўсе работы былі выкананы.

"Мы ўмеем рабіць усё, калі мы суверэнныя, незалежныя, калі мы разумеем, што робім для сябе і свайго народа, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Вы рабілі для сваіх дзяцей. Таму што ўжо цяпер сітуацыя складваецца такім чынам, што вашы дзеці там, нават у Гомелі і ў Мінску, нікому не патрэбны: ідзе канкурэнцыя, і яна будзе нарастаць. Таму беражыце гэту вытворчасць, каб сюды прыйшлі нашы дзеці і маглі працаваць".

Прэзідэнт таксама заклікаў работнікаў прадпрыемства глыбей глядзець на сітуацыю і абстаноўку, якая складваецца вакол краіны, аналізаваць інфармацыю. "Нам проста не будзе. Ад нас проста не адстануць. І адна з прычын - гэта вытворчасць. Мы нікому не патрэбны як канкурэнты, і нас будуць душыць усе, хто мае такія вытворчасці", - адзначыў ён.

У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў і машынабудаўнічую галіну: у гэтай сферы Беларусь складае канкурэнцыю многім заходнім краінам, таму беларускія прадпрыемствы і хочуць выцесніць з рынкаў. Той жа БЕЛАЗ займае 30 працэнтаў сусветнага рынку. Таму санкцыі ўведзены супраць гэтага прадпрыемства не проста так, заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"І чым будзе лепш у нас, тым большы будзе гэты накат з боку, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Усё далёка не проста. І мы павінны злаўчыцца, выкруціцца і выжыць. Вось наша задача. Я не хачу ваяваць, але і не хачу, каб вы стаялі на каленях".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі