Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 14:12

Лукашэнка аб "Нафтане": прадпрыемства стратэгічнае, ніякай размовы аб прыватызацыі не можа быць

15 ліпеня, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае стратэгічнае значэнне нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ААТ "Нафтан" для эканомікі краіны, таму размовы аб яго прыватызацыі ісці не можа. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт на мерапрыемстве закрануў тэму развіцця вытворчага патэнцыялу рэгіёна, і ў гэтым напрамку за апошнія гады шмат чаго зроблена, праведзена мадэрнізацыя на буйнейшых прадпрыемствах. Адно з іх - ААТ "Нафтан".

"У бягучай пяцігодцы праведзена рэканструкцыя тэхналагічных установак на "Нафтане". Гэта адзін з флагманаў беларускай нафтаперапрацоўкі. Як і на іншыя смачныя кавалкі нашай эканомікі, на яго было і сёння ёсць шмат жадаючых. Але гэта прадпрыемства для нас стратэгічнае. Гэта экспарт, валютная выручка, пытанне эканамічнай бяспекі краіны. Таму, зразумела, сёння ніякай размовы не можа быць аб прыватызацыі гэтага прадпрыемства", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Мы самі знаходзім грошы і паслядоўна праводзім мадэрнізацыю, каб выйсці на самы высокі ўзровень перапрацоўкі нафты", - дадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі