Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 15:34

Лукашэнка аб мізэрнасці паступленняў з Захаду на бежанцаў: думаюць, праз каго пералічыць, каб украсці палову

26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка тлумачыць мізэрнасць фінансавых паступленняў з Захаду на патрэбы бежанцаў тым, што ў некаторых дзялкоў ёсць жаданне ўкрасці частку гэтых сродкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля маёй учарашняй заявы няшчасных $260 тыс. адшкадавалі. Мы на тры дні раней палічылі: мы затрацілі на ўсе гэтыя мерапрыемствы (размова пра дапамогу бежанцам. - Заўвага БЕЛТА) $12,6 млн. Яны Чырвонаму Крыжу нашаму пералічылі $260 тыс., - заўважыў беларускі лідар. - Разумееце, такія нягодныя. А чаму грошы не ідуць: нашы збеглыя там цяпер сядзяць - гэта тыя, хто ступеньчата атрымліваў фінансаванне. Нават на жывёл, ахову прыроды, яшчэ нешта. А ішло цераз Літву, Польшчу. І там сядзелі фільтры, якія адмывалі гэтыя грошы. Цяпер іх няма. Трэба непасрэдна Шаўцову (генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў. - Заўвага БЕЛТА) аддаць. А Шаўцоў патрыёт, і гэтыя грошы пойдуць толькі людзям. І не прыліпнуць да рук - няма пасрэднікаў. Таму думаюць, праз каго пералічыць грошы, каб украсці палову", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Не хочуць - не трэба, мы разбяромся з гэтымі людзьмі. Але іх абараняць (Захад і Еўропу ў прыватнасці. - Заўвага БЕЛТА) мы не будзем. Яны першыя парушылі нашы дагаворы аб рэадмісіі", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі