ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2022, 13:19

Лукашэнка аб канстытуцыйным працэсе ў Беларусі: у далейшым два варыянты

У час нарады
У час нарады

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, як у далейшым у краіне будзе праходзіць канстытуцыйны працэс. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на нарадзе па выніках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У далейшым два варыянты: або народ прымае змяненні да гэтай Канстытуцыі і ў нас з'яўляецца абноўленая Канстытуцыя, або ён адхіляе гэтыя прапановы і ў нас застаецца старая Канстытуцыя. У гэтым увесь адказ на пытанне, каму гэта выгадна і каму гэта трэба", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што часам можна чуць заявы аб тым, што "гэта патрэбна толькі Лукашэнку". "Калі ўжо шчыра, то мне гэты працэс абсалютна не патрэбны. У мяне, як вы бачыце, ёсць шмат пытанняў, ёсць чым займацца. Прабачце за нясціпласць, часам настолькі іх шмат, што нават пасядзець недзе дома, перахварэць і гэтак далей няма магчымасці, - сказаў Прэзідэнт. - Не могуць вярнуцца мае сыны, мае хлопцы, больш за 200 чалавек... Я іх не магу не сустрэць у аэрапорце (размова аб сустрэчы міратворцаў, якія вярнуліся з Казахстана. - Заўвага БЕЛТА), і даручыць нікому гэта не магу", - сказаў Прэзідэнт.

"Таму не трэба тут замыкацца на Лукашэнку. Лукашэнка сваё зрабіў. Засталося асноўнае - прыняць Канстытуцыю, змяніць законы, прывесці ў адпаведнасць з Канстытуцыяй. Гэта мы зробім, гэта не праблема. Мы гэта будзем рабіць, каб усе ведалі, з цяперашнім парламентам, з вамі, з цяперашнімі спецыялістамі, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы не будзем шукаць недзе за мяжой, і дамарослых у тым ліку, спецыялістаў для таго, каб прывесці да лагічнага завяршэння канстытуцыйны працэс. Калі мы ўсё гэта зробім, дашліфуем, калі гэта трэба будзе, тады, калі ласка, прыходзьце, будзем фарміраваць новыя органы ўлады і жыць далей па новых законах і новых правілах".

Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ні ў Канстытуцыі, ні ў законах усё не прапішаш. "Канстытуцыя, законы, спосаб жыцця, вопыт многіх пакаленняў - яны фарміруюць менталітэт, характар народа. І гэта галоўнае. Мы з вамі, звычайныя людзі, 90 працэнтаў жывуць жа не таму, што яны вывучылі Канстытуцыю і ведаюць законы. Яны дакладна разумеюць, што можна, а што нельга, што дрэнна, а што добра. І гэта фарміруецца дзесяцігоддзямі і стагоддзямі. І гэта галоўнае для любой дзяржавы, любой краіны і народа", - упэўнены Прэзідэнт.

Ён канстатаваў, што кожны год і дзесяцігоддзе прыўносяць нешта новае - дробныя, сярэднія і буйныя штрыхі, і так паступова фарміруецца спосаб жыцця, які ўласцівы таму ці іншаму народу. Пры гэтым, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, пажадана, каб Канстытуцыя мела больш стабільны характар, а таму не трэба яе перанасычаць дэталямі, якія павінны быць распісаны ўжо на ўзроўні законаў і падзаконных актаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі