Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 13:19

Лукашэнка аб ініцыятарах санкцый: яны не толькі сабе ў нагу страляюць, яны прастрэлілі ўжо сабе галаву

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны - ініцыятары санкцый у ЕС не толькі сабе ў нагу страляюць, яны прастрэлілі ўжо сабе галаву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніхто там эканомікай не займаецца, ніхто не думае. Вазьміце, напрыклад (я не бяру Польшчу ўжо, хоць можна), Літва, Латвія. Ну, яны ж не толькі сабе ў нагу страляюць, яны прастрэлілі ўжо сабе галаву. Ты ж думай, перш чым увесці якія-небудзь санкцыі", - сказаў Прэзідэнт.

Ён прывёў прыклад з грузаперавозкамі, калі самі ініцыятары санкцый пакутуюць і ад уведзеных імі самімі абмежаванняў, і ад мер у адказ.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што тыя, хто ўводзіць санкцыі, у большай ступені шкодзяць уласнай эканоміцы, і літаральна праз год там можа пачацца абвал. І гэта выгадна перш за ўсё ЗША, якія хочуць трымаць у цуглях не толькі Расію і Кітай, але і Еўрасаюз: "Амерыканцы далёка. Ім трэба знішчыць не толькі Расію, Кітай. Ім трэба ў цуглях трымаць Еўропу. Таму што Еўропа замахнулася зусім нядаўна (ужо цяперашні канцлер Германіі пра гэта адкрыта кажа, у Нідэрландах рэферэндум прайшоў) - яны ўжо за аўтаномію ў абароне. Як толькі яны пачалі гаварыць аб самастойнай арміі, амерыканцы задрыжэлі. Ну як? Тады, можа, і НАТА не патрэбна будзе, прынамсі, не столькі войскаў трэба амерыканскіх. Як калісьці еўра. Еўропа ўвяла еўра, вось тады яны сталі ворагамі Амерыкі - долару. Так і тут. А пытанні бяспекі - гэта галоўнае".

"Усё ў галаве. І шостыя, і сёмыя пакеты (санкцыйныя. - Заўвага БЕЛТА). Да шостага пакета дайшлі, і некаторыя, хто ў гэтым яшчэ разумее (тыпу прэм'ер-міністра Венгрыі), спыніліся і думаюць: госпадзі, што мы нарабілі, трэба спыняцца, бо заўтра наогул рухнем! Яны і так... Вось пагледзіце, год - і потым пойдзе абвал".

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, звярнуў увагу на сітуацыю з мэблевымі вытворчасцямі ў ЕС, якія перш за ўсё ў Расіі, але і Беларусі набывалі вялікія аб'ёмы сыравіны, прадуктаў дрэваапрацоўкі. "Пачнецца абвал у дрэваапрацоўцы. І так будзе ўсюды. Гэта значыць, парушаны ўсе сусветныя лагістычныя, вытворчыя сувязі. Думаю, спыняцца (з увядзеннем новых санкцый. - Заўвага БЕЛТА). Паўпакета ўжо прынялі. Заўтра ўжо, некаторыя кажуць, трэба паўзу зрабіць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі