Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 18:20

Лукашэнка аб індывідуальных прадпрымальніках: мы нікога не збіраемся знішчаць

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не збіраюцца знішчаць індывідуальных прадпрымальнікаў, але неабходна ўдасканальваць падыходы да іх работы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны дакладна вызначыцца, хто такія індывідуальныя прадпрымальнікі. Будуць адназначна падтрыманы тыя, хто займаецца вытворчасцю, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Хачу адразу сказаць: мы нікога не збіраемся знішчаць. Мы хочам, каб індывідуальныя прадпрымальнікі, накапіўшы свой капітал, перайшлі на больш высокі ўзровень - стварылі свае прадпрыемствы. Як усе, плацілі падаткі і зараблялі грошы, праяўлялі ініцыятыву".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сярод індывідуальных прадпрымальнікаў вельмі шмат прадпрымальных людзей. "І гэту прадпрымальнасць трэба накіраваць у нармальнае рэчышча. Мы будзем рабіць так, каб не пакрыўдзіць гэтых людзей, таму што мы ж прынялі гэтыя рашэнні (аб падтрымцы прадпрымальніцтва. - Заўвага БЕЛТА). Але трэба іх паварочваць у бок дзяржавы і народа", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі