ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2022, 09:02

Лукашэнка аб імпартазамяшчальных праектах з Расіяй: у бліжэйшы час пачнём выпускаць прадукцыю

Фота з архіва
Фота з архіва

27 чэрвеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшы час пачне выпускаць імпартазамяшчальную прадукцыю ў рамках сумесных праектаў з Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на сустрэчы з расійскім лідарам планаваў у тым ліку абмеркаваць пытанні эканомікі. "Традыцыйная наша тэма - імпартазамяшчэнне. Мы прапанавалі 15 значных праектаў. Расійскі бок адобрыў іх. Вы нас падтрымалі ў плане сумеснага фінансавання гэтых праектаў. Калі ўсё пойдзе так, як мы запланавалі, у бліжэйшы час мы пачнём выпускаць імпартазамяшчальную прадукцыю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэта значыць тыя кампаніі з недружалюбных краін, якія пастаўлялі нам - у Расію і Беларусь - прадукцыю... Мы на працягу гэтага і наступнага года можам вырабіць сваю", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што хацеў бы абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным шэраг прыватных пытанняў у галіне эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі