Аляксандр Лукашэнка
14 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць гістарычнай місіяй зрабіць працэс інтэграцыі Беларусі і Расіі неабарачальным. Аб гэтым ён заявіў 14 сакавіка ў сваім выступленні ў Савеце Федэрацыі ў ходзе афіцыйнага візіту ў Расію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша з вамі гістарычная місія - зрабіць працэс беларуска-расійскай інтэграцыі неабарачальным. Мы гэты шлях пройдзем дастойна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
У развіццё тэмы Прэзідэнт выказаўся наконт некаторай шуміхі, узнятай у сувязі з назначэннем у Беларусі новага складу ўрада. "Навошта ўзнімаць гэту буру? Прыйшоў новы прэм'ер, міністры талковыя. Выключна новае пакаленне - я гэта абяцаў, - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Я абяцаў - я зрабіў".
Ён нагадаў, што на працягу некалькіх гадоў вядзецца падрыхтоўка новага пакалення талковых упраўленцаў для работы ў дзяржаўнай сістэме. Для гэтага праведзена планамерная, сістэмная работа. Многіх перспектыўных спецыялістаў Прэзідэнт наўмысна накіроўваў на работу бліжэй да зямлі, да людзей, каб у дадатак да сваіх тэарэтычных ведаў эканомікі яны набіраліся практычнага вопыту на пасадах міністраў, губернатараў. Адзін з такіх прадстаўнікоў новай плеяды ўпраўленцаў - цяперашні прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. А ў цэлым увесь новы склад урада сфарміраваны з прадстаўнікоў новага пакалення.
"Гэта людзі, адданыя нашай палітыцы. Ведаюць, што такое Расія, наш агульны рынак - больш як палову (сваёй прадукцыі. - Заўвага БЕЛТА) мы прадаём перш за ўсё ў Расію. А рынкі - гэта галоўнае", - ахарактарызаваў урад кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі аб'яўлена пяцігодка якасці, на працягу якой неабходна "дашліфаваць эканоміку". Праводзячы аналогію, Прэзідэнт дадаў: "Нам трэба дашліфаваць нашы адносіны (паміж Беларуссю і Расіяй у Саюзнай дзяржаве. - Заўвага БЕЛТА). Трэба стварыць (зрабіць гэты саюз такім. - Заўвага БЕЛТА) так, каб беларусы, знаходзячыся на гэтым разломе (геапалітычным паміж Усходам і Захадам. - Заўвага БЕЛТА), не глядзелі ў бок Захаду, налева-направа".-0-