
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўным паказчыкам эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя з'яўляецца не колькасць справаздач, а людзі, якім дапамаглі захаваць здароўе і жыццё. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Бюракратызацыя - тое, чаго быць наогул не павінна ў ахове здароўя. Галоўны паказчык эфектыўнасці вашай работы - не колькасць справаздач, а людзі, якім вы дапамаглі захаваць здароўе, а часам і жыццё. Не бывае не важных пацыентаў, усе важныя", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт запатрабаваў асаблівую ўвагу ўдзяляць не толькі лячэнню, але і ранняй дыягностыцы захворванняў, дзякуючы якой у шэрагу выпадкаў можна захаваць чалавеку здароўе. "Гэта што за "гераізм", калі ў вас кожны пяты чалавек з пачатку года ад анкалогіі памірае? - строга спытаў Прэзідэнт. - Не вашы сваякі, гэта зразумела. Чаму паміраюць? Таму што вы своечасова дыягностыку не ажыццявілі, таму што не паехалі, як у савецкія часы, да людзей і не паглядзелі, што ў яго за захворванне. Калі мы рак выяўляем на ранняй стадыі, людзі па 8-10 гадоў жывуць".-0-