22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў перагаворах на любыя тэмы - ад спорту да эканомікі - заўсёды папулярызуе сваё, беларускае. Аб гэтым ён заявіў 22 лістапада на сустрэчы ў МДЛУ са студэнтамі ВНУ гуманітарнага профілю Мінска ў фармаце "Адкрыты мікрафон", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адно з пытанняў кіраўніку дзяржавы датычылася міжкультурных зносін. Студэнтка МДЛУ, якая атрымлівае адукацыю па спецыяльнасці "міжкультурныя камунікацыі", адзначыла вялікі вопыт Аляксандра Лукашэнкі як кіраўніка дзяржавы ў стасунках з прадстаўнікамі розных культур і папрасіла падзяліцца формулай поспеху ў міжкультурным узаемадзеянні.
Прэзідэнт парыраваў, што наўрад ці ў яго нейкая асаблівая формула поспеху ў гэтай тэме. "Часам ты настолькі завязаны, зацыклены на нейкім пытанні, што нават і пра культуру не думаеш. Таму што часта насупраць цябе, калі вядзеш перагаворы, з некім сустракаешся ў аўдыторыях, не зусім "культурныя" людзі, не зусім разумеюць нашу культуру", - адзначыў ён.
"Таму ў міжкультурным узаемадзеянні я стараюся заўсёды сваю культуру пашырыць, папулярызаваць. У гэтым мая работа. І не толькі ў адносінах да культуры, але і ў спорце, адукацыі, ахове здароўя, эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі і гэтак далей. У гэтым мая сутнасць", - падкрэсліў беларускі лідар.
Адным з важных дасягненняў Беларусі ў сферы міжкультурнага ўзаемадзеяння Прэзідэнт назваў Фестываль нацыянальных культур у Гродне, які ўжо стаў традыцыйнай падзеяй і заваяваў аўтарытэт. "Прыемна паглядзець. І гэты фестываль усё больш становіцца знакавым", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Вельмі важна, паводле яго слоў, каб з боку дзяржавы была ўсебаковая падтрымка ў правядзенні такіх мерапрыемстваў: "У міжкультурным дыялогу галоўнае - арганізацыя, спрыянне ўсяму гэтаму".
Яшчэ адзін свежы прыклад - "Марафон адзінства", які цяпер праходзіць у Беларусі. "Пачыналі з канцэрта, а далей ідзе ўдасканаленне. І там таксама ажыццяўляецца пэўны дыялог сярод удзельнікаў гэтага мерапрыемства", - сказаў Прэзідэнт, заўважыўшы, што не заўсёды там адбываецца ўсё гладка, але з гэтага напрацоўваецца вопыт і робяць адпаведныя высновы.-0-