Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2020, 15:55

Лукашэнка аб эпідсітуацыі: захварэў - неадкладна да ўрача, усё трэба рабіць своечасова

26 красавіка, Нараўлянскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае грамадзян звяртаць увагу на стан свайго здароўя і своечасова звяртацца да ўрачоў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з жыхарамі Нараўлянскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Захварэў, пачынаецца нешта там - неадкладна да ўрача. Урачы ведаюць ужо, што рабіць. Або вас на самаізаляцыю, і вас будуць дома лячыць, або забяром у шпіталь. Трэба рабіць усё своечасова. І кожны чалавек павінен паберагчы сябе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што гэта датычыцца не толькі каранавіруса, але і іншых хвароб і заклікаў не панікаваць, гэта часам толькі пагаршае ход хваробы. "Перажывём і гэта. Трэба думаць пра будучыню", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў кожнага чалавека па-рознаму праходзіць захворванне на каранавірус: нехта пераносіць яго лёгка, а некаторыя і зусім без сімптомаў. Таму ў Беларусі дзейнічаюць адпаведна абстаноўцы. "Трэба ізаляваць - будзем ізаляваць. Трэба ўводзіць каранцін - будзем уводзіць каранцін. Трэба - увядзём каменданцкую гадзіну. Што за праблема? Але нам цяпер гэта не патрэбна. Нас сёй-той падштурхоўвае: давайце каранцін. Ды мяне людзі на вілы падымуць. Няма такой неабходнасці", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў краіне пайшлі не шляхам забаронных мер, а рэкамендацый. "Як я магу забараніць чалавеку пайсці пакланіцца бацькам (на Радаўніцу. - Заўвага БЕЛТА)? А не дай бог, у некага дзеці загінулі. Як я магу забараніць? Я магу толькі рэкамендаваць і прасіць паберагчы сябе, - падкрэсліў ён. - Што я дакладна ведаю: калі б мы закрылі людзей і стварылі паніку, у нас была б бяда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі