Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка аб бар'ерах у ЕАЭС: надышоў час прыняць палітычнае рашэнне

Прэзідэнт 01.10.2019 | 16:19
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

1 кастрычніка, Ерэван /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Для ліквідацыі бар'ераў на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза неабходна прыняць палітычнае рашэнне. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў да гэтага астатнія дзяржавы саюза ў Ерэване на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы надзялілі камісію паўнамоцтвамі ў пытаннях маркіроўкі тавараў і прасочвальнасці іх руху. ЕЭК павінна гарантаваць, што гэтыя прагрэсіўныя прапановы не павернуцца новымі перашкодамі ў гандлі. Бар'ераў у саюзе і так дастаткова, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Асабліва насцярожвае, калі яны ўводзяцца ў такіх адчувальных сферах, як, напрыклад, дзяржзакупкі. Надышоў час кіраўнікам дзяржаў разгледзець набалелую тэму і прыняць палітычнае рашэнне".

Магчыма, лічыць Прэзідэнт, трэба ўзмацніць кампетэнцыю Еўразійскай эканамічнай камісіі і Суда ЕАЭС.

У 2020 годзе Беларусь прыме старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе, яе прадстаўнік узначаліць Калегію ЕЭК. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што краіна рыхтуецца да гэтага перыяду з усёй сур'ёзнасцю. "ЕАЭС - вельмі маладое ўтварэнне. У яго развіццё трэба ўкласці яшчэ шмат сіл і сродкаў, каб не пазней за 2025 год або нават раней стварыць усёабдымны і эфектыўны эканамічны саюз, пабудаваць адзіныя рынкі, сфарміраваць адзіныя галіновыя палітыкі і рэалізаваць палажэнні Дагавора аб ЕАЭС", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.