Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2020, 12:19

Лукашэнка аб ацэнках наглядальнікаў: не хочам, каб пра нас гаварылі дрэнна, але інтарэсы народа важнейшыя

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь праводзіць выбары ў інтарэсах свайго народа, а не міжнародных наглядальнікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пасля галасавання на выбарах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі шчыра, усё, што падрыхтавана, я прачытаў ужо, - выказаўся Аляксандр Лукашэнка аб магчымых ацэнках міжнародных наглядальнікаў. - Не трэба чакаць, што перад намі расшаркаюцца і скажуць: "Малайцы, беларусы!". Палітыка - гэта барацьба, а для нас - мастацтва магчымага. Мы не хочам, каб пра нас гаварылі дрэнна, але зыходзіць будзем з інтарэсаў беларускага народа".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што хоча, "каб у краіне было ціха і спакойна, каб можна было нармальна гадаваць дзяцей, не азіраючыся па баках".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі