Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 мая 2022, 11:55

Лукашэнка аб аснашчэнні арміі: ваенная аперацыя Расіі ва Украіне нас шмат чаму навучыла

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі атрымалі ўрокі ў частцы развіцця і аснашчэння сваіх войскаў, зыходзячы з вопыту правядзення ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытанні дзяржаўнага абароннага заказу на 2022 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нядаўна адпаведнае пытанне ўжо абмяркоўвалася ў Міністэрстве абароны ў цэнтры стратэгічнага кіравання. "Скажу шчыра, што тады мы інакш бачылі і сваю армію, і перш за ўсё ўзбраенне нашай арміі. І, зноў жа абсалютна шчыра, ваенная аперацыя Расійскай Федэрацыі ва Украіне нас шмат чаму навучыла", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адпаведныя пытанні ён рэгулярна абмяркоўвае з міністрам абароны і даручаў, каб з вопыту гэтага канфлікту былі атрыманы ўрокі з пункту гледжання аснашчэння і далейшага развіцця беларускіх войскаў. "Я ад яго патрабаваў пастаянна: "Глядзі вакол, назірай, рабі вывады, урокі, урокі і яшчэ раз урокі!" Як мне было даложана, урокі атрыманы. І калі я задаў пытанне: "А з пазіцыі сённяшняга дня падыходы змяніліся?" - Так, змяніліся. Інакш і быць не магло. Таму вось пад гэтым вуглом мы павінны разгледзець наш дзяржаўны абаронны заказ на бягучы год", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі