ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лістапада 2020, 15:36

Лукашэнка аб апошніх злівах у Telegram-каналах: пацярпіце крыху, на наступным тыдні ўсё раскажам

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

20 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае, што на наступным тыдні будуць раскрыты падрабязнасці тых тэм, якія мусіруюцца ў некаторых апошніх злівах у Telegram-каналах. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў у час наведвання ААТ "Гомсельмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне аб спробах апанентаў праз інтэрнэт ускалыхнуць Беларусь. Пры гэтым закранаюць вядомых людзей, распаўсюджваючы розныя фэйкі. "Калі ты намякаеш на апошнія злівы ў Telegram-каналах, асобныя размовы, перагаворы, звязаныя з гібеллю гэтага хлопца... Калі гэта, то я табе павінен сказаць і ўсім: не час, пацярпіце крыху, на наступным тыдні ўсё раскажам. Паверце, будзе вельмі цікава", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтыя ўкіды робяцца спецыяльна напярэдадні чарговай нядзелі. "Вось сёння гэтага хлопца хаваюць. Яны пад гэта хацелі сабраць мноства людзей. Праўда, трэба аддаць належнае сваякам, сказалі: не, стоп, дзякуй, дапамаглі і іншае, мы хочам яго пахаваць спакойна, па-хрысціянску, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Нават католікі (ён праваслаўны), каб зацягнуць гэту працэсію ў цэнтр, у Чырвоны касцёл прапаноўвалі. Добра, я гавару, што ёсць разважлівыя людзі. Там у сям'і сказалі: не лезьце, дайце нам разабрацца. Ідзе страшэнны націск. Пад гэта яны хацелі сабраць людзей".

"Не атрымалася, сям'я адмовілася. А як? Трэба нешта ўкінуць. Укінулі. Тут стоп да наступнага тыдня. Усё будзе даложана вам у лепшым выглядзе - што адбылося, як адбылося, хто гэта арганізоўваў і гэтак далей. На ваша здзіўленне, будзе цікава", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яшчэ ў ВНУ вывучаў працы Карла Маркса і ўсё жыццё карыстаецца адной з яго фраз. "Ён заўсёды гаварыў, папярэджваў людзей (у нас пайшла прымаўка "давярай, але правярай"): ты прачытаў, ва ўсім сумнявайся. Што б ты ні рабіў у жыцці. Нават калі гэта абсалютна відавочна, сумнявайся ў гэтым, прадумай яшчэ раз, прарэвізуй дзясяткі разоў - не будзеш памыляцца. Ва ўсім сумнявайцеся. Не спяшайцеся ніколі", - заклікаў беларускі лідар.

Гаворачы аб падзеях у Беларусі і вакол яе, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "нас цяпер раздзіраюць". "Пачалі з "бліцкрыгу", кветачкі і іншае, радыкалізацыя, забастоўкі. Не пайшлі рабочыя. А што рабіць, а як падтрымаць пратэсныя настроі, як далей рухацца? Дваровыя тэрыторыі. Я нядаўна гаварыў: для кагосьці гэта дваровыя тэрыторыі, жартачкі, а для нас вясной - гэта ачаг грамадзянскай вайны, гэта стральба, забойствы людзей. Што будзем рабіць потым?" - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што ў гэты перыяд супраць краіны працуюць магутнейшыя спецслужбы свету. "ЗША - яны пад Варшавай цэнтр стварылі, а цяпер у Кіеве стварылі. Добра я сказаў бы, але мы з расіянамі, разведкі наша і расійская папрацавалі, убачылі гэтыя цэнтры. Ніводнага паляка там няма. Гэта толькі тэрыторыя. Там усе амерыканцы сядзяць - разумныя, таленавітыя, здольныя людзі", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што, у першую чаргу выкарыстоўваючы інтэрнэт, сучасныя тэхналогіі, расхістваюць усю планету. "Вось вы стварылі, вы расхіствалі, вы ўмешваліся ў чужыя выбары, вось атрымалі самі, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта ім, разумееце, упоперак горла Беларусь, трэба зламаць. Не атрымаецца!"

"Таму пацярпіце крыху, пройдуць выхадныя - мы вам даложым і па адным, і па другім пытанні", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі