Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2020, 13:45

Лукашэнка аб адносінах з Расіяй: мы не гуляем у гульні, хочам роўных умоў

24 студзеня, Шклоў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб зацікаўленасці ў добрых і братэрскіх адносінах з Расіяй, нягледзячы на існуючыя супярэчнасці. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву РУП "Завод газетнай паперы" ў Шклове, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы павінны ведаць: мы не гуляем у нейкія гульні. Мы не хочам залішне напружваць нашага галоўнага саюзніка. Гэта сапраўды наш галоўны саюзнік. Можа, абразумяцца і вернуцца да нармальных адносін. Мы хочам працаваць з імі, але на аднолькавых умовах. Людзі, прадпрыемствы павінны быць у аднолькавых умовах, і краіны павінны быць у аднолькавых умовах", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што гэта не значыць узяць усё, што ёсць у Расіі і Беларусі, скласці і напалам падзяліць. "Не трэба нам, мы падавімся ад гэтага кавалка. Мы павінны проста існаваць у аднолькавых умовах. І канкурыраваць. І я ўпэўнены, што мы справімся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што перажываць няма чаго, у Беларусі цудоўныя адносіны са многімі дзяржавамі. Напрыклад, вядуцца пастаўкі вялікай колькасці прадукцыі на кітайскі рынак.

"Мы ўжо сёння асабліва не перажываем, што яны (расійскі бок. - Заўвага БЕЛТА) закрываюць нам рынак па прадуктах харчавання. Прытым нахабна, беспардонна, без прычыны. Каб нахіліць, унізіць. Мы гэтым не адказваем. Але ж мы можам і адказаць. Некалі было, калі яны пачалі нас тарпедаваць. Мы пачалі іх аўтамабілі правяраць пад Смаленскам. І чарга выстраілася на чыгунцы і аўтатранспарту да Крамля. Тады ўбачылі, што гэтак рабіць нельга", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Усякае мы перажывалі. Але гэта нам не трэба. Я гэта гавару сумленна і адкрыта. Нам патрэбны нармальныя сяброўскія, братэрскія адносіны. Калі гэтага старэйшы брат хоча", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі