Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2022, 12:34

Лукашэнка аб адборы канькабежцаў: "Не хапае лёду? Няхай бегаюць тут да пасінення ў Мінску - цудоўны каток!"

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае, што для развіцця канькабежнага спорту ў Беларусі ўжо створаны дастатковыя ўмовы. У першую чаргу неабходна выбудаваць методыкі падрыхтоўкі і адбору перспектыўных спартсменаў на рэгіянальным узроўні, а потым ужо актыўна падключаць іх да трэніровачнага працэсу на развітой сталічнай базе.

"Няхай яны бегаюць тут да пасінення ў Мінску. Цудоўны каток! Няхай бегаюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па канькабежным спорце Сяргей Мінін далажыў на нарадзе па зімовых відах спорту аб рэзультатах выступлення беларускіх атлетаў на Алімпіядзе, якая прайшла ў Пекіне. За апошнія гады гэты від спорту ў Беларусі зрабіў значны крок наперад, у нацыянальнай камандзе павялічылася колькасць спартсменаў, у першую чаргу дзякуючы з'яўленню ў Мінску сучаснага канькабежнага стадыёна. Ёсць высокія рэзультаты і на міжнародных стартах, аднак на Алімпіядзе заваяваць медалёў не ўдалося.

Беларуская каманда канькабежцаў адна з самых маладых у свеце. "Трэба планамерна рухацца да запаветных медалёў. На Алімпійскіх гульнях усе спартсмены выступілі ў сваю сілу без правалаў", - сказаў Сяргей Мінін.

Паводле яго слоў, канькабежцы былі забяспечаны ўсім неабходным і паказалі даволі высокія рэзультаты нараўне са многімі больш масцітымі і вопытнымі спартсменамі. "Дынаміка ў канькабежным спорце станоўчая. Трэба проста якасна і прафесійна рабіць сваю работу", - адзначыў галоўны трэнер.

Ён таксама аптымістычна глядзіць на перспектывы канькабежцаў на наступнай зімовай Алімпіядзе ў Мілане. І выказаў прапановы па далейшым развіцці інфраструктуры для развіцця канькабежнага спорту, у тым ліку будаўніцтва спартыўных аб'ектаў у рэгіёнах.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, па такой логіцы ўжо займаліся развіццём хакея - былі пабудаваны дзясяткі лядовых пляцовак, а рэзультаты па-ранейшаму невысокія. Таму ў канькабежным спорце, асабліва ў бягучай сітуацыі, не варта разлічваць на будаўніцтва буйных аб'ектаў у рэгіёнах. Прэзідэнт заклікаў эфектыўна задзейнічаць існуючыя магчымасці, наладзіць трэніровачны працэс так, каб найбольш перспектыўныя спартсмены маглі займацца ў Мінску. "Не разлічвайце, што мы вам у бліжэйшы час пабудуем канькабежны стадыён. Бярыце лыжаролеры і пачынайце працаваць. Павінна быць методыка, фізічная падрыхтоўка", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі