Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2021, 11:44

Лукашэнка: ААЭ гатовы падключыцца да ўрэгулявання сітуацыі з бежанцамі на граніцы Беларусі з ЕС

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яднаныя Арабскія Эміраты гатовы падключыцца да ўрэгулявання сітуацыі з бежанцамі на граніцы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па сітуацыі на граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ адзін момант хачу падкрэсліць: ёсць шмат добрых людзей, якія гатовы ўнесці значны ўклад ва ўрэгуляванне сітуацыі з бежанцамі і не толькі на граніцы Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі. Не толькі, але перш за ўсё тут. Да іх я аднёс бы Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Кіраўніцтва гэтай краіны мае вялікі вопыт работы з бежанцамі, яны прымалі ўжо ўдзел у развязцы такіх пытанняў у свеце і працавалі з тысячамі бежанцаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і ААЭ пастаянна знаходзяцца ў кантакце і ёсць разуменне, што Эміраты гатовы падставіць сваё плячо ва ўрэгуляванні крызісу з бежанцамі на граніцы. "Хачу яшчэ раз заявіць, што мы на сённяшні дзень гатовы выкарыстоўваць любое мерапрыемства, любы рух і любую дапамогу з боку любой дзяржавы, тым больш такой дружалюбнай нам дзяржавы, як Аб'яднаныя Арабскія Эміраты", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў бліжэйшы час плануе перагаварыць з кіраўніцтвам Эміратаў. "Тым больш гэта мусульманскае насельніцтва, у іх нядрэннае ўзаемаразуменне паміж краінамі і паміж народамі. Думаю, што Эміраты маглі б адыграць тут значную ролю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі