Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 кастрычніка 2019, 09:07

Лукашэнка 4 кастрычніка наведае Жытомір для ўдзелу ў II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 кастрычніка зробіць рабочы візіт ва Украіну. Ён прыме ўдзел у II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які праводзіцца ў Жытоміры. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Запланавана выступленне кіраўніка дзяржавы на пленарным пасяджэнні форуму, якое будзе прысвечана патэнцыялу ўзаемадзеяння дзвюх краін праз прызму развіцця міжрэгіянальных сувязей.

Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Лідары краін падрабязна абмяркуюць актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў розных сферах, абмяняюцца думкамі па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі