Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 красавіка 2025, 16:00

Лукашэнка 29 красавіка ў Валгаградзе прыме ўдзел у міжнародным форуме і правядзе сустрэчу з Пуціным

Фота з архіва
Фота з архіва
28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Валгаградзе кіраўнік дзяржавы разам з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным прыме ўдзел у міжнародным форуме Саюзнай дзяржавы "Вялікая спадчына - агульная будучыня". Асноўнай мэтай форуму з'яўляецца захаванне і абарона гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.

Ад беларускага боку ўдзел у мерапрыемстве таксама прымуць парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, рэктары ВНУ, дырэктары гімназій і школ, а таксама цэнтраў патрыятычнага выхавання краіны, вучоныя, члены Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўскладзе кветкі ў гісторыка-мемарыяльным комплексе "Героям Сталінградскай бітвы" на Мамаевым кургане.

Чакаецца, што прэзідэнты Беларусі і Расіі правядуць асобную сустрэчу, у ходзе якой абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, сітуацыю ў рэгіёне і міжнародны парадак дня.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі