ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 11:00

Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 студзеня ў Палацы Рэспублікі звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, а затым адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Выступленне кіраўніка дзяржавы пачалося ў 11.00. Прамая трансляцыя мерапрыемства вялася па тэлебачанні і радыё.

На мерапрыемства запрошана шырокае кола ўдзельнікаў - больш як 2,5 тыс. чалавек. Такі шырокі фармат - ініцыятыва, прапанаваная ў час работы Прэзідэнта ў рэгіёнах, якую кіраўнік дзяржавы падтрымаў. У выніку акрамя парламентарыяў і дэлегацый ад абласцей і горада Мінска традыцыйна сярод запрошаных - вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі дзяржаўных органаў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і міжнародных арганізацый, кіраўнікі рэлігійных канфесій, парламентарыі мінулых скліканняў, прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, моладзь, журналісты і блогеры.

Пасля агучвання Паслання кіраўнік дзяржавы даў згоду адказаць на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

Трэцяй часткай мерапрыемства стаў канцэрт майстроў мастацтва Беларусі "Мільёны сэрцаў". Удзельнікамі канцэрта сталі вядомыя выканаўцы і творчыя калектывы, прадстаўнікі новага пакалення творчай моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі