Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2019, 09:11

Лукашэнка 27-28 лістапада зробіць візіт у Кыргызстан для ўдзелу ў саміце АДКБ

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27-28 лістапада зробіць рабочы візіт у Кыргызстан, дзе прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Пытанні парадку дня спачатку будуць разгледжаны ў вузкім складзе, а потым у фармаце пленарнага пасяджэння з удзелам кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, міністэрстваў абароны, сакратароў саветаў бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні на саміце абазначыць пазіцыю і асноўныя прапановы беларускага боку па развіцці і ўмацаванні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў розных яе сегментах. Па выніках сесіі Савета калектыўнай бяспекі плануецца падпісаць шэраг дакументаў.

Традыцыйна на палях саміту кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе сустрэчы і перагаворы з замежнымі калегамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі