ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2018, 14:50

Лукашэнка 19 лістапада правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Азербайджана Аліевым

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 лістапада правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, які будзе наведваць Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць стан і перспектыўныя напрамкі развіцця адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам, абмяняюцца меркаваннямі па актуальнай міжнароднай праблематыцы. Асноўная ўвага на перагаворах будзе ўдзелена гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, рэалізацыі сумесных праектаў. Прэзідэнты таксама разгледзяць магчымасці па ўзаемадзеянні ў транспартна-лагістычнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, спорце, турызме і іншых галінах", - расказалі ў прэс-службе.

Афіцыйныя перагаворы ў Палацы Незалежнасці пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Па выніках чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі