ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 мая 2022, 11:13

Лукашэнка 16 мая ў Маскве прыме ўдзел у "Сустрэчы лідараў" краін АДКБ і правядзе перагаворы з Пуціным

Фота з архіва
Фота з архіва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Маскве 16 мая кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у "Сустрэчы лідараў" краін АДКБ. Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзя стварэння Арганізацыі.

Акрамя юбілейнай тэматыкі, лідары краін абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях бягучай абстаноўкі ў рэгіёне і свеце, абмяркуюць меры сумеснага рэагавання на разнапланавыя выклікі і пагрозы, што ўзнікаюць.

У двухбаковым фармаце запланаваны перагаворы Аляксандра Лукашэнкі з яго расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Адной з галоўных тэм размовы стануць пытанні развіцця кааперацыі і сумесная работа над імпартазамяшчэннем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі