Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 жніўня 2021, 13:24

"Людзям патрэбна дастойная работа" - Лукашэнка арыентуе на развіццё вытворчасцей у "вёсках будучыні"

13 жніўня, Рагачоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы аграгарадок Ціхінічы ў Рагачоўскім раёне, азнаёміўся з развіццём і добраўпарадкаваннем сельскіх населеных пунктаў у рамках праекта "Вёска будучыні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
Усяго па краіне ў гэты праект уключылі больш за 170 аграгарадкоў і вёсак, у Гомельскай вобласці пераўтварыць у "вёскі будучыні" плануюць 23 населеныя пункты (з улікам пілотнага праекта ў аграгарадку Ляскавічы).
 
Населеныя пункты падзялілі на пяць узроўняў у залежнасці ад колькасці насельніцтва: першы - больш за 700 жыхароў, другі - 500-700, трэці - 200-500, чацвёрты - 50-200 і пяты - да 20 чалавек. У іх актыўна развіваюць вытворчасць і сацыяльную сферу.
 
"Мы, напэўна, калі-небудзь прыйдзем да таго, што людзі ў асноўным будуць жыць у аграгарадках. І дай бог нам захаваць вёскі другога ўзроўню", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
 
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на развіццё вытворчай сферы ў "вёсках будучыні". "У нас заўсёды адставала вытворчая сфера. Быццам бы ўсюды школы ёсць, магазіны, дамы культуры, дарогі і гэтак далей. А вытворчая база адставала. Гэта значыць людзей мы паселім, але ім жа трэба там даць дастойную работу. Таму трэба і вытворчасцю займацца", - падкрэсліў Прэзідэнт.
 
За апошнія два гады ў Ціхінічах абнавілі дарожную інфраструктуру, адрамантавалі і пабудавалі новыя сацыяльныя і спартыўныя аб'екты, азелянілі і добраўпарадкавалі тэрыторыю аграгарадка. Таксама была ўдасканалена вытворчая сфера прадпрыемстваў камунальнай уласнасці.
 
Работа па добраўпарадкаванні Ціхінічаў і пераўтварэнні аграгарадка ў "вёску будучыні" прадоўжыцца да 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі