Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2021, 16:50

"Людзі хочуць смажанку, звычайных дранікаў". Лукашэнка бачыць тэндэнцыю адыходу ад рэстаранных далікатэсаў

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе арганізацыі спажыўкааперацыі на тое, каб у сваім развіцці яны таксама ўлічвалі сучасныя тэндэнцыі попыту і прапанавання, пашыралі тое, што яны ўжо даўно ўмеюць рабіць лепш за ўсіх. Аб гэтым ён заявіў сёння на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён успомніў аб тым, як і чым сам харчаваўся ў дзяцінстве, у тым ліку звычайным хлебам, пасыпаным цукрам. "Мы харчаваліся вельмі проста. Добрая была здаровая ежа. Але яна не выглядала, можа, так знешне, як на Захадзе. І нашы людзі, калі разваліўся Савецкі Саюз, кінуліся на гэту ежу. Гэта таксама зразумела. Я гэта нармальна ўспрымаю. Паспрабавалі. І зайдзіце ў любы рэстаран: там жа такое накруцяць, што цяжка ўявіць, - гэта твор мастацтва. А людзі хочуць смажанку, звычайных дранікаў. Гэта значыць надышоў новы перыяд у жыцці. Гэта заўсёды маятнік: туды хіснуўся, потым сюды. І вось гэты момант. І вы не павінны яго страціць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Гэтыя ўсе смажанкі, дранікі, агуркі, сала і іншае. Ніхто лепш не ўмее рабіць. Дык вы рабіце гэта. І ў вас купяць у Мінску і багатыя людзі, і купяць з задавальненнем", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія з замежных дыпламатаў ходзяць не ў магазіны, а на рынак, каб купіць фермерскую прадукцыю. "Дык вы скарыстайцеся гэтым. І калі вы будзеце варушыцца, то за мной не заржавее. Я заўсёды змагу падставіць плячо", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама гарантаваў падтрымку, калі будзе жаданне развіваць невялікія вытворчасці ў любым пункце Беларусі, і ў тым ліку ў Мінску. "Мы абавязкова вам выдзелім гэтыя месцы. І не толькі выдзелім. Мы дапаможам вам стварыць гэтыя пункты. Для таго каб вы сур'ёзна маглі канкурыраваць з бюргерамі, якія тут нарадзіліся ў Мінску", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў добрыя якасці прадукцыі, якая вырабляецца ў рэгіёнах, але часта не прадстаўлена шырока на рынку краіны. "Я, Прэзідэнт, напэўна, паспрабаваў ужо ў розных частках свету за сваё жыццё ўсё. Але калі я пабываў у Свіслачы (кіраўнік дзяржавы наведваў там хлебапякарню ў час рабочай паездкі летам бягучага года. - Заўвага БЕЛТА), - цудоўнейшага хлеба няма. Толькі вы мне яго больш не прысылайце карзінамі. Вядома, я пачаставаў людзей, якія працуюць побач са мной, простых людзей. Яны былі вельмі рады і здзіўлены, што ў нас яшчэ ў Беларусі гэта вырабляюць. Гэта значыць вы ўмееце гэта рабіць".

У сувязі з гэтым Прэзідэнт заклікаў яшчэ раз падумаць і вызначыцца, як Белкаапсаюзу папулярызаваць сваю прадукцыю, у тым ліку цэнтралізавана, праз стварэнне буйных гандлёвых кропак. Ён нагадаў, што раней арганізацыі дазволілі ствараць такія магазіны ў Мінску. "І я часта, праязджаючы тут па цэнтральным праспекце, бачу гэтыя магазіны. Але чаму вы далей не пайшлі?" - абазначыў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Аналагічна і па іншых напрамках - трэба бачыць перспектыву, ствараць невялікія запатрабаваныя бізнесы, аж да вытворчасці пончыкаў.

"Займіцеся гэтым пытаннем. Не хадзіце вы за таннымі крэдытамі, яшчэ там нешта прасіць. Мы дапаможам вам заўсёды, калі будзем бачыць, што вы самі ўпіраецеся, а не седзіце на тых ідэях, якія былі ўласцівы мінуламу перыяду. Час змяніўся", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі