Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лістапада 2025, 14:54

"Людзі бачаць, хто невінаваты, хто вінаваты". Лукашэнка пра сітуацыю з літоўскімі велікагрузамі ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча, які па даручэнні кіраўніка дзяржавы сустракаўся з вадзіцелямі велікагрузаў, якія знаходзяцца ў Беларусі пасля закрыцця Літвой граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з вамі дамаўляліся, што ў нядзелю вы перагаворыце з вадзіцелямі велікагрузаў. Іх 1,8 тыс. недзе літоўскіх, з літоўскімі нумарамі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вадзіцелі, зразумела, і беларусы, і расіяне, і літоўцы, і казахі - розныя людзі ёсць. Граніцу яны (літоўскі бок. - Заўвага БЕЛТА) адкрылі. Зразумела, прызнавацца не хочуць, што яны вінаваты. Ды нам гэта і не трэба - людзі бачаць, хто невінаваты, хто вінаваты".

Разам з тым, лічыць кіраўнік дзяржавы, літоўскі бок будзе "зрушваць градус" у бок гэтых велікагрузаў, падштурхоўваючы вадзіцеляў да таго, каб яны займалі пэўную палітычную пазіцыю. "Трэба было растлумачыць людзям, што адбываецца, як адбываецца, хто каму павінен, у рэшце рэшт. Я лічу, вы гэта зрабілі. Якое ваша меркаванне з размовы з вадзіцелямі? Якое іх меркаванне, якая сітуацыя?" - пацікавіўся Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра вадзіцеляў велікагрузаў, якія знаходзяцца ў Беларусі пасля закрыцця Літвой граніцы, адзначыў, што яны не нясуць адказнасці за рашэнні літоўскіх улад. "Гэта людзі ні ў чым не вінаватыя. Я ўжо гаварыў аб гэтым: яны ні ў чым не вінаваты. У тым ліку і іх арганізацыі аўтаперавозчыкаў. У чым літоўскія аўтаперавозчыкі вінаваты? Ні ў чым. Гэта глупства было на палітычным узроўні", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт дадаў, што цяперашнюю сітуацыю трэба будзе вырашыць знешнепалітычным ведамствам дзвюх краін: "Няхай Міністэрства замежных спраў наша і літоўскае сустракаюцца і разрульваюць гэту сітуацыю".

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прапанаваў дзяржсакратару Савета бяспекі разгледзець кадравыя пытанні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі