Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2024, 15:16

Ліневіч узначаліў Мінсельгасхарч Беларусі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ўзначаліў першы намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ліневіч. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За вамі застаецца Віцебская вобласць. Даўжок ёсць невялікі, можа. Яшчэ я не ведаю. Паедзем туды разам з вамі і будзем разбірацца з Субоціным (старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. - Заўвага БЕЛТА), ёсць даўгі ці не, што зрабілі, што не зрабілі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на работу інтэграцыйных аграпрамысловых структур у рэгіёне і арганізацыю ў вобласці ўборачнай кампаніі.

"Размова аб тым, што інтэграцыйныя структуры нешта там загубілі, - бескарысная, беспрадметная размова. Яны выбудаваны такім чынам, што нічога загубіць не могуць. Не атрымаецца - мы іх распусцім, і кожная застанецца пры сваіх інтарэсах. Трэба - вернем туды Шарснёва (былы старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. - Заўвага БЕЛТА), каб адказваў за гэта. У сэнсе не губернатарам вернем, а на нараду. Я ўсіх знайду, хто выступаў за гэтыя інтэграцыйныя структуры, - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. - Гэта значыць, пакуль Віцебская вобласць - да назначэння на вашу пасаду чалавека і потым - застаецца за вамі. Таму, сыходзячы, вы застаяцеся".

"Вельмі хачу, каб у вас атрымалася. Буду дапамагаць вам усяляк. Задачы, якія стаяць перад краінай у галіне сельскай гаспадаркі, вы ведаеце", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён даручыў прыцягнуць да гэтай работы былога віцэ-прэм'ера, а на гэты час сенатара Леаніда Зайца. Цяпер ён будзе кантраляваць не толькі пытанні меліярацыі, якія дасталіся яму, але і дапамагаць новаму міністру па іншых напрамках, пакуль у гэтым ёсць такая неабходнасць. Яго веды і вопыт будуць вельмі дарэчы.

"Майце на ўвазе, што вы не ўбіраеце і не сееце. Ваша задача - перш за ўсё новыя тэхналогіі. Новыя, новыя, новыя - у краіну. А губернатары няхай сеюць і ўбіраюць. Таму новыя тэхналогіі і кантроль за выкананнем гэтых тэхналогій. Вузкія месцы вы ведаеце, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Чаму з вялікай колькасці прапаноў па міністру я выбраў вас: галоўнае было ў тым, што вы працавалі кіраўніком у сельскай гаспадарцы, і былі нядрэнным кіраўніком, і ў вялікіх гаспадарках. Гэта ваша вялікая перавага".

Гаворачы пра Сяргея Барташа, які ўзначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнік дзяржавы даручыў унесці прапановы па яго далейшым працаўладкаванні. Экс-міністр будзе пераведзены на новую работу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі