Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лідары краін ЕАЭС перад пачаткам пасяджэння правялі перагаворы за закрытымі дзвярамі

Прэзідэнт 06.12.2018 | 15:37

6 снежня, Санкт-Пецярбург /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Лідары краін ЕАЭС перад афіцыйным адкрыццём пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета правялі перагаворы за закрытымі дзвярамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне лідараў краін ЕАЭС пачалося значна пазней за запланаваны час. Прадугледжвалася, што Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін згодна з пратаколам спачатку прывітае кіраўнікоў дэлегацый, затым адразу адбудзецца цырымонія фатаграфавання, і яны накіруюцца на перагаворы. Аднак пасля сустрэчы з расійскім прэзідэнтам прайшла незапланаваная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў за закрытымі дзвярамі.

"Мы крыху пазней пачалі наша пасяджэнне, - сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. - Мы ўсе разам, амаль паўгадзіны слухаючы інфармацыю Прэзідэнта Расіі пра апошнія падзеі (перагаворы ў рамках "дваццаткі" і гэтак далей), канстатавалі, што свет усё больш і больш страчвае развагу ў плане эканомікі, гандлю".

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, для ЕАЭС гэта вялікі шанц аб'яднацца, згуртавацца і надаць яшчэ большую дынаміку развіццю супрацоўніцтва. "Давайце гэта зробім. Гэта ж залежыць ад нас, хто сядзіць тут за гэтым сталом. Беларусь да гэтага гатова", - заявіў Прэзідэнт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі для тых, хто плануе паездкі ў Ізраіль Пры ўзнікненні спрэчных сітуацый на граніцы прасіць супрацоўнікаў міграцыйнай службы звязацца з запрашаючымі асобамі для пацвярджэння імі гатоўнасці прыняць вас ва ўзгодненыя тэрміны.