ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2022, 16:25

Лідары Беларусі і В'етнама абмяняліся віншаваннямі з выпадку 30-годдзя ўстанаўлення дыпадносін

Фота з архіва
Фота з архіва

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Суан Фуку з выпадку 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь і В'етнам маюць шмат агульнага: нашы народы абаранялі права на пабудову суверэнных і незалежных дзяржаў, змагаліся за сваё месца ў свеце. Беларуска-в'етнамскае ўзаемадзеянне праверана часам і прадаўжаецца больш як 30 гадоў. У цяжкія моманты мы ніколі не адмаўлялі адзін аднаму ў братэрскай дапамозе", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін бакі зрабілі значныя крокі наперад, наладзілі ўстойлівыя палітычныя кантакты, якія вызначаюцца высокім узроўнем павагі і даверу.

Аляксандр Лукашэнка з цеплынёй успомніў аб сваіх візітах у Ханой, у час якіх адчуў сапраўдную в'етнамскую гасціннасць, асабіста пераканаўся ў мудрасці кіраўніцтва В'етнама, якое робіць усё неабходнае для паляпшэння дабрабыту грамадзян.

"Разлічваю, што мы зможам надаць нашаму супрацоўніцтву новую дынаміку. Са свайго боку буду аказваць умацаванню сувязей у розных сферах усялякую падтрымку", - запэўніў беларускі лідар.

Ён пажадаў Прэзідэнту В'етнама здароўя і далейшых поспехаў, а дружалюбнаму народу гэтай краіны - міру і працвітання.

У сваю чаргу Нгуен Суан Фук таксама накіраваў у адрас кіраўніка беларускай дзяржавы віншавальнае пасланне. "В'етнам лічыць Беларусь сваім блізкім сябрам і надзейным партнёрам і жадае ўмацоўваць шматпланавае супрацоўніцтва з Беларуссю. За апошнія 30 гадоў лідары і народы дзвюх краін прыклалі шмат намаганняў для ўмацавання в'етнама-беларускай дружбы і задавальнення спадзяванняў кожнай краіны. Супрацоўніцтва ў розных галінах дало значныя вынікі", - гаворыцца ў віншаванні.

Нгуен Суан Фук выказаў упэўненасць, што дзякуючы велізарнаму патэнцыялу і рашучасці кіраўнікоў і народаў дзвюх краін узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж В'етнамам і Беларуссю будзе і далей пашырацца на карысць народаў дзвюх краін, у імя міру і стабільнасці. "Няхай традыцыйная дружба і шматграннае супрацоўніцтва паміж В'етнамам і Беларуссю пастаянна ўмацоўваюцца і развіваюцца!" - пажадаў в'етнамскі лідар.

Беларускай дзяржаве ён пажадаў працвітання, а народу - шчасця. У сваю чаргу Аляксандру Лукашэнку Нгуен Суан Фук адрасаваў пажаданні моцнага здароўя, шчасця і поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі