Сцяг Серада, 12 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 снежня 2024, 19:32

Лідары Беларусі і Амана прадоўжылі сустрэчу

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Султан Амана Хайсам бен Тарэк Аль Саід прадоўжылі сустрэчу ў Маскаце вечарам 15 снежня, паведамляе БЕЛТА.

У першай палове дня кіраўнікі дзяржаў правялі перагаворы спачатку ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый, а потым у фармаце "сам-насам". Лідары краін абмеркавалі стан і перспектывы развіцця адносін, напрамкі, па якіх можна надаць дадатковы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняліся думкамі па актуальным міжнародным парадку дня.
Перагаворам папярэднічала маляўнічая цырымонія сустрэчы. Цікава, што хоць фармат візіту Прэзідэнта Беларусі рабочы, але ўвесь цырыманіял практычна цалкам адпавядае статусу афіцыйнага або дзяржаўнага візіту. Гэта знак асаблівай павагі прымаючага боку.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі