Фота з архіва
29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды перамогі на выбарах паступілі віншаванні ад кіраўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўніка дзяржавы павіншаваў Прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян: "Рады перадаць Вашаму Правасхадзіцельству шчырыя віншаванні і выказаць найлепшыя пажаданні з нагоды Вашага перавыбрання на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Жадаю Вашаму Правасхадзіцельству моцнага здароўя і шчасця, а дружалюбнаму беларускаму народу - далейшага прагрэсу і працвітання".
Прэзідэнта таксама павіншавалі віцэ-прэзідэнт і прэм'ер-міністр ААЭ, правіцель Дубая шэйх Мухамед бен Рашыд аль-Мактум і віцэ-прэзідэнт, намеснік прэм'ер-міністра, міністр па справах Прэзідэнта шэйх Мансур бен Заід аль-Нахаян.-0-