
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад, ветэранаў Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў з 30-годдзем з дня ўтварэння падраздзялення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"За гэтыя гады АСАМ назапашаны бясцэнны вопыт у барацьбе з незаконнай міграцыяй, кантрабандай і іншымі злачыннымі праявамі, якія пагражаюць суверэнітэту і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым ваша ратная праца заслугоўвае самай высокай ацэнкі. Ахоўваючы свяшчэнныя рубяжы нашай Радзімы, асабовы склад службы заўсёды дэманструе бездакорную вывучку, надзейнасць, стойкасць і рашучасць, з'яўляецца прыкладам высокага прафесіяналізму і сапраўднага патрыятызму", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і ў далейшым АСАМ будзе з гонарам і годнасцю выконваць складаныя і важныя дзяржаўныя задачы, застаючыся лепшымі сярод лепшых у сістэме забеспячэння пагранічнай бяспекі і ў цэлым сярод спецыяльных службаў.
Прэзідэнт пажадаў усяму асабоваму складу АСАМ, ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння падраздзялення, а таксама іх сем'ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых вялікіх поспехаў у аператыўна-службовай дзейнасці.-0-