Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лютага 2020, 18:25

Купчына вызвалена з пасады пасла Беларусі ў Аўстрыі, але прадоўжыць работу ў Вене

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў Алену Купчыну з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славеніі, а таксама Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Адпаведны ўказ Прэзідэнт падпісаў 25 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Алена Купчына прадоўжыць работу ў Вене ў якасці каардынатара дзейнасці АБСЕ па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі - дырэктара Дэпартамента па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі Сакратарыята АБСЕ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі