Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 снежня 2021, 11:44

Крупко назначаны старшынёй Гомельскага аблвыканкама

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іван Крупко назначаны старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага часу Іван Крупко ўзначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Іван Крупко нарадзіўся ў 1974 годзе ў вёсцы Бурдзевічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (1998 год) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2007).

Працоўны шлях пачаў у 1998 годзе з пасады галоўнага заатэхніка калгаса "Світанне" Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 2003 годзе перайшоў на работу ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага райвыканкама, дзе падняўся па кар'ернай лесвіцы ад начальніка аддзела па арганізацыі вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі да першага намесніка начальніка ўпраўлення, а затым і начальніка гэтага ўпраўлення.

З 2010 па 2018 кіраваў Нясвіжскім райвыканкамам, з 2018 па 2020 - Мінскім райвыканкамам. У 2020 годзе быў назначаны на пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі