Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Кластар энергаёмістых вытворчасцей неабходна сфарміраваць вакол БелАЭС - Лукашэнка

Прэзідэнт 22.06.2016 | 17:25

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кластар энергаёмістых вытворчасцей неабходна сфарміраваць вакол Беларускай АЭС. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтай пяцігодцы дынамічнае развіццё атрымае энергетычны комплекс краіны. Так, у 2018-2020 гадах пачнуць працаваць абодва блокі Беларускай АЭС. Будзе створана каля 2 тыс. рабочых месц.

"Гэта крок да патаннення энергарэсурсаў, а значыць, база павышэння канкурэнтаздольнасці ўсіх сектараў эканомікі: прамысловасці, транспарту, сферы паслуг. Беларусі неабходна выкарыстоўваць перавагі ядзернай энергетыкі для фарміравання вакол атамнай станцыі кластара энергаёмістых вытворчасцей. Трэба сфарміраваць умовы для пераходу ад выкарыстання прадпрыемствамі і грамадзянамі прыродных рэсурсаў, напрыклад, газу і нафты, на адносна недарагую электраэнергію", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што з уводам АЭС выпрацоўка электраэнергіі ў краіне павялічыцца, адпаведна, трэба ўжо цяпер прымаць меры для замяшчэння газу электраэнергіяй. Закранаючы тэму імпарту, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакупнікі знойдуцца - пры ўмове, што будзе прапанаваны "якасны прадукт па нармальнай цане".

"Сёння трэба замясціць тое, чаго ў нас не хапае - газу, нафты і гэтак далей, - на электрычнасць, - даручыў Прэзідэнт. - Трэба рыхтаваць нашу эканоміку і людзей да таго, што ў нас будзе шмат электраэнергіі. Спакойна пераводзіць, каб у дамах стаялі не газавыя, а электрапліты, рабіць іх эфектыўнымі, як гэта ўжо навучыліся рабіць у свеце".

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што лішняй электраэнергіі ў краіне не будзе. "Па-гаспадарску з усім разбяромся", - падкрэсліў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь у рэйтынгу дзяржаў па індэксе развіцця чалавека Штогадовыя глабальныя даклады аб чалавечым развіцці публікуюцца ПРААН з 1990 года.