Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 лістапада 2021, 14:47

Кісялёў: мяне ўразіла гатоўнасць Лукашэнкі адстойваць нацыянальныя інтарэсы

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрый Кісялёў пасля інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падзяліўся з журналістамі сваімі ўражаннямі ад размовы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Кісялёў адзначыў, што гэта першая яго сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы, і прызнаўся, што інтэрв'ю стала для яго своеасаблівым "чалавечым адкрыццём".

Журналіст папярэдзіў, што пакуль інтэрв'ю не выйшла ў эфір, няма магчымасці абмяркоўваць яго змястоўную частку. Таму ён расказаў аб тым, як гэта адбывалася: "Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка быў абсалютна шчыры, як мне здалося. Ён не папрасіў пытанні загадзя, ніяк не лімітаваў мяне ў часе, мы гаварылі каля дзвюх з палавінай гадзін".

Паводле слоў Дзмітрыя Кісялёва, тэматычна размову можна падзяліць на пяць блокаў. Прэзідэнт звяртаўся да шэрага гістарычных падзей і фактаў, а таксама разважаў пра будучыню. Гаварыў і непрадузятыя рэчы ў дачыненні да Еўропы, Захаду. Было шмат навін і аб яго асабістых адносінах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Была вельмі добрая драматургія. І ў мяне адчуванне добра праведзенай работы, нашай агульнай работы, таму што інтэрв'ю - гэта заўсёды агульная работа", - упэўнены журналіст.

На яго думку, размова з беларускім лідарам атрымалася напружанай. "Я, вядома, задаваў пытанні, як мне здаецца, даволі складаныя і тыя, якія могуць нават выклікаць некаторае раздражненне Прэзідэнта, я пайшоў на гэту рызыку. Але рабіў гэта па-чалавечы добразычліва. І Прэзідэнт таксама адказваў вельмі добразычліва і вычарпальна, нават больш, чым я мог на гэта разлічваць", - расказаў журналіст.

"Безумоўна, гэта інтэрв'ю, як мне ўяўляецца, дае асновы для таго, каб глыбей зразумець логіку дзеянняў Прэзідэнта і логіку беларускага народа, калі ён падтрымлівае Прэзідэнта, - упэўнены Дзмітрый Кісялёў. - У ходзе інтэрв'ю ў нас з'яўляюцца аргументы для таго, каб зразумець, чаму ў беларускага народа такая логіка і такое стаўленне да свайго лідара".-0-

fff2

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі