Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 снежня 2020, 20:51

Кіраўнікі раённых адміністрацый Мінска ўдастоены медалёў "За працоўныя заслугі" і Падзякі Прэзідэнта

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём "За працоўныя заслугі" кіраўнікоў раённых адміністрацый Мінска. Адпаведны ўказ нумар 502 кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За добрасумленную і плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у грамадска-палітычнае жыццё Мінска гэтай узнагароды ўдастоены кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Валерый Вараніцкі, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна Сяргей Масляк і кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Дзмітрый Пятруша.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта за плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадска-палітычную дзейнасць аб'яўлена кіраўніку адміністрацыі Савецкага раёна Мінска Сяргею Хільману і кіраўніку адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы Дзмітрыю Шашку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі