Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 студзеня 2025, 13:57

Кіраўнік Калегіі ЕЭК павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

Фота з архіва
Фота з архіва
27 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

"Перакананы, што Ваш шматгадовы плённы вопыт кіравання дзяржавай і ў далейшым будзе садзейнічаць эканамічным дасягненням Рэспублікі Беларусь, развіццю інтэграцыйных працэсаў на Еўразійскім кантыненце", - гаворыцца ў віншавальным пісьме.

Кіраўнік Калегіі ЕЭК пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў у яго адказнай дзейнасці, а народу Беларусі - дабрабыту і працвітання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі