Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 сакавіка 2020, 19:16

Кіраўнік аўтаноміі "Беларусы Масквы" ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі, старшыня Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" Ала Тужылкіна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэтай дзяржаўнай узнагароды Ала Тужылкіна ўдастоена за значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей, папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны ў Расіі", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі