Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лютага 2021, 09:03

Кэшбэк без падаходнага падатку і аплата наяўнымі грашыма не больш як 500 БВ - зменены ўказ аб безнаяўных разліках

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 лютага падпісаў указ нумар 37, якім карэкціруецца ўказ нумар 493 ад 16 кастрычніка 2014 года "Аб развіцці безнаяўных разлікаў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжаны два асноўныя змяненні.

Першае датычыцца гранічнага памеру плацяжу (сумы плацяжоў у сукупнасці) наяўнымі грашовымі сродкамі за тавары (работы, паслугі), рэалізуемыя юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі фізічным асобам у рамках адной здзелкі. Гэты памер зніжаны з 1 тыс. базавых велічынь да 500 базавых велічынь (або ў пераліку з Br29 тыс. да Br14,5 тыс.). Адпаведная норма ўступіць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання ўказа.

Другое змяненне датычыцца сферы падаткаабкладання. Даходы фізічных асоб, выплачаныя банкамі Беларусі ў выглядзе працэнтаў ад сумы аплаты тавараў (работ, паслуг) пры выкарыстанні картак, сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, не прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання, але толькі калі гэтыя даходы не перавышаюць двух працэнтаў ад сумы такой аплаты. Гэта норма распаўсюджваецца на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2021 года, і будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2026 года.

Такім чынам прадаўжаецца льгота па выплаце падаходнага падатку з кэшбэка (або, як яго яшчэ называюць, манібэка), устаноўленая раней указам нумар 493 "Аб развіцці безнаяўных разлікаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі