Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2018, 13:42

Кавальчук назначаны міністрам спорту і турызму

5 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сяргей Кавальчук назначаны міністрам спорту і турызму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адпаведнае кадравае рашэнне сёння прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Сяргей Міхайлавіч Кавальчук нарадзіўся 14 жніўня 1968 года ў вёсцы Журавок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1989 годзе скончыў Адэскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 1999-м - Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.

З 1989 па 2004 год служыў ва Узброеных Сілах. З 2004 года - супрацоўнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені, медалямі "За бездакорную службу" І, ІІ і ІІІ ступеней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі