Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 жніўня 2021, 15:01

"Кавалак цела застаўся, нешта адарвала, ногі матляюцца" - Лукашэнка аб прыкладзе заходняй "дэмакратыі" ў Афганістане

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзеі ў Афганістане прадэманстравалі сапраўдную сутнасць так званай заходняй дэмакратыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікам сілавых структур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бачыце, як яны прадэманстравалі нам сутнасць сваёй дэмакратыі. Ну не важна, што там на ўзлётна-пасадачную паласу ў гэты люк, у які пры ўзлёце шасі закрываюцца (людзі набіліся. - Заўвага БЕЛТА)... Кавалак цела застаўся, нешта адарвала, ногі матляюцца... Гэта няважна, гэта - іншае, гэта так званая дэмакратыя. Яны паказалі сваё аблічча. Вось гэтак магло быць з намі, каб б яны гэты бліцкрыг у мінулым годзе ажыццявілі. А потым народ праз некалькі гадоў іх вышпурнуў бы, і некаторыя чапляліся б за шасі самалёта, каб адсюль паляцець. Таму з гэтага трэба атрымліваць урокі і вучыць наша насельніцтва і наш народ", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што матыў прынятых у адносінах да Беларусі дзеянняў зразумелы і стары як свет: "Матэрыяльны інтарэс - падзяліць і распрадаць народную, дзяржаўную ўласнасць. І глыбока напляваць ім на тое, што ў многіх беларусаў жыццёвы ўзровень значна ўпадзе. Яны аб гэтым не думаюць".

"Тыя, хто лялькаводзіць мясцовымі калабарантамі, добра разумее, што Беларусь - ключ да ўсёй постсавецкай прасторы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Якраз гэтак жа, як і краіны Цэнтральнай Азіі - Таджыкістан, Узбекістан і часткова Туркменістан - цяпер сталі вельмі важныя для постсавецкай прасторы ў сувязі з падзеямі ў Афганістане, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі