Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 жніўня 2019, 15:15

Карпенка запрасіў Лукашэнку прыняць 2 верасня ўдзел у адкрыцці новай школы ва Уруччы

26 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністр адукацыі Ігар Карпенка запрасіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку 2 верасня прыняць удзел у адкрыцці школы-новабудоўлі ва Уруччы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу пабываць у школе пры адкрыцці, можа, нават новай. Вы вызначце, дзе я патрэбны", - сказаў Прэзідэнт у час сустрэчы.

"Карыстаючыся выпадкам, я вас запрашаю ў школу нумар 93 горада Мінска - школу-новабудоўлю ва Уруччы", - адзначыў міністр.

Паводле яго даных, на бягучы момант ужо 99,7 працэнта школ у краіне атрымалі пашпарты гатоўнасці.

Як паведамлялася БЕЛТА, мерапрыемствы да Дня ведаў у 2019 годзе пройдуць 2 верасня, у панядзелак. Да 1 верасня плануецца ўвесці ў эксплуатацыю шэсць дзіцячых садоў на больш як тысячу месцаў, восем школ-новабудоўляў на 7288 месцаў. Плануецца, што ў новым навучальным годзе заняткі пачнуць 115 тыс. першакласнікаў (у 2018/2019 годзе - 110,2 тыс.).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі