Сцяг Пятніца, 16 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 лютага 2025, 12:09

"Капуста, цыбуля, бульба..." Лукашэнка ўказаў, што сваё павінна быць людзям па кішэні

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага на нарадзе па новай сістэме рэгулявання цэн падкрэсліў, што айчынная прадукцыя павінна быць людзям па кішэні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паказчык інфляцыі ў Беларусі ў цэлым невялікі, разам з тым па некаторых групах тавараў статыстыка не такая аптымістычная. "Размова перш за ўсё пра агародніну. Цэны на яе зімой штогод павышаюцца на 15-20 працэнтаў. А што вы мне абяцалі ва ўрадзе?" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў аб сваіх патрабаваннях: калі ў зімова-веснавы перыяд на паліцах у магазінах не хапае тых жа памідораў і агуркоў, значыць, трэба падумаць над тым, каб своечасова і ў патрэбнай колькасці вырасціць гэту прадукцыю.

"Давайце пабудуем цяпліцы, мы гэта можам рабіць. Гэта імгненна робіцца. Давайце пабудуем, і будзем атрымліваць больш. Тады мне ва ўрадзе заявілі: "Падсвецім - і агуркі, і памідоры вырастуць самі". Падсвяцілі? Так, падсвяцілі: з тысячы гектараў на пяцідзесяці падсвяцілі. Ды вы свяціце, не свяціце - гэта ваша справа. Але павінен быць вынік", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на сабекошт вырабляемай прадукцыі. На яго думку, ён застаецца высокім.
"Затраты ў нас празмерныя і вельмі дрэнна працуем. Дапусцім, агуркі і памідоры. Усе крычаць: "Мінусавая рэнтабельнасць. Не можам". А хто разабраўся з затратамі? Хоць адзін губернатар нос туды ўсунуў? Я ўжо не гавару пра Снапкова (першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў. - Заўвага БЕЛТА), якому было даручана вырашыць гэту праблему. Хто з затратамі разабраўся? - спытаў кіраўнік дзяржавы. - Калі ў гаспадарцы цяпліца і там мінус восем сабекошт атрымаўся. Дык вы паглядзіце, можа, там незразумелыя затраты. Калі так, тады няхай кіраўнік ездзіць на сівым кані, а не на мерседэсе. Ці не? Вы паглядзелі, з чаго складваецца гэты сабекошт? Можа, гэты кіраўнік усім нам не толькі да свят, але і да ранішняй ці вячэрняй трапезы прывозіць карзінамі прадукцыю? І вы што, думаеце, ён са сваёй зарплаты вам прывозіць? Не, гэта ўсё кладзецца на сабекошт і ўваходзіць у цану".

Прэзідэнт растлумачыў, што ён спецыяльна ўтрыруе гэтыя факты, каб прадэманстраваць, з чаго часам можа складвацца сабекошт прадукцыі.

"Давайце паглядзім, які сабекошт агурка, памідора, і вызначым (калі з практыкі ўжо зыходзіць) гаспадаркі, на якія павінны раўняцца. Яна будзе не самая лепшая па рэнтабельнасці таго ж агурка і памідора, але не самая горшая. Тады горшыя будуць вымушаны падцягнуцца да сярэдзіны, а тыя, хто вышэй за сярэдняе, будуць нармальна жыць. Хто сёння мне скажа, дзе які сабекошт гэтага агурка і памідора? Ніхто. Вось ваша работа", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён запатрабаваў далажыць аб сітуацыі і прынятых мерах па забеспячэнні даступнасці гэтай вітаміннай прадукцыі для насельніцтва.

"І я не прашу вас рэгуляваць прывазную экзотыку, усялякія там артышокі або авакада. Няхай гэта авакада каштуе столькі, колькі каштуе. Я авакада не ем, не люблю. Нехта гэта любіць з моладзі. Калі ласка. Тады купляйце. Мая справа - забяспечыць насельніцтва той агароднінай і садавіной, якую мы здольны і вырошчваем у Беларусі. Людзям павінна быць па кішэні самае простае: капуста, цыбуля, бульба, морква, яблыкі", - сказаў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі